У дапамогу вучням

ПАРАДАК ФАНЕТЫЧНАГА РАЗБОРУ СЛОВА

развернуть
  1. Вымавіць слова, вызначыць склады, назваць націскны склад.
  2. Ахарактарызаваць гукі:
  • галосныя (націскны ці ненаціскны, якой літарай абазначаны);
  • зычныя (мяккі, цвёрды ці зацвярдзелы; санорны, звонкі ці глухі; свісцячы ці шыпячы, якой літарай абазначаны).
  1. Указаць колькасць гукаў і літар.

УЗОР РАЗБОРУ

Дзьмухавец – дзьму-ха-вец.

Гукі:                                                                                    Літары:

[дз] – зычны мяккі, звонкі, свісцячы                                д, з, ь

[м] – зычны цвёрды, санорны                                            м

[у] – галосны ненаціскны                                                       у

[х] – зычны цвёрды, глухі                                                     х

[а] – галосны ненаціскны                                                       а

[в] – зычны мяккі, санорны                                                   в

[э] – галосны націскны                                                           е

[ц] – зычны зацвярдзелы, глухі, свісцячы                         ц

8 гукаў                                                                                    10 літар                                                                                                                         

свернуть

Як скласці сінквейн

развернуть

Сінквейн - гэта творчая работа, якая мае кароткую форму верша. Ён складаецца з пяці радкоў, што не маюць рыфмы. Алгарытм працы над сінквейнам:

  • Назва 
  • Два азначэнні 
  • Тры дзеясловы 
  • Сказ з чатырох слоў 
  • Сінонім(ці асноўная думка) назвы 

Прыклад сінквейна на тэму "Мова":

Мова

Родная мілагучная

Люблю шаную сагравае

Прыгожа звініць сардэчнаю струною

Радзіма

свернуть

ПАРАДАК МАРФАЛАГІЧНАГА РАЗБОРУ ДЗЕЯСЛОВА

развернуть
  1. Часціна мовы.
  2. Пачатковая форма (інфінітыў).
  3. Марфалагічныя прыметы: пераходны ці непераходны, зваротны ці незваротны, трыванне, спражэнне; лад, час (калі ёсць), асоба (калі ёсць), лік, род (калі ёсць).
  4. Сінтаксічная роля.

Узоры разбору

Святло месяца прабівалася праз каляровыя шыбы (У. Караткевіч).

Вусны разбор. Прабівалася – дзеяслоў; пачатковая форма – прабівацца; непераходны, зваротны, незакончанага трывання, І спражэння; ужыты ў форме абвеснага ладу прошлага часу адзіночнага ліку ніякага роду; у сказе з’яўляецца выказнікам.

Пісьмовы разбор. Прабівалася – дзеяслоў; п. ф. – прабівацца; неперах., звар., незак. Тр., І спр.; абв. л., пр. ч., адз. л., н. р.; выказнік.

свернуть

ПАРАДАК МАРФАЛАГІЧНАГА РАЗБОРУ ДЗЕЕПРЫМЕТНІКА

развернуть
  1. Часціна мовы (форма дзеяслова).
  2. Пачатковая форма (Н. скл., адз. л., м. р.).
  3. Поўная або кароткая форма.
  4. Марфалагічныя прыметы: стан, трыванне; час, лік, род, склон (для поўных дзеепрыметнікаў).
  5. Сінтаксічная роля.

Узоры разбору

Заснуў пасёлак анямелы, даўно патушаны агні (Я. Колас).

Вусны разбор. Анямелы (пасёлак) – форма дзеяслова – дзеепрыметнік; пачатковая форма – анямелы; поўная форма; незалежнага стану, закончанага трывання; ужыты ў форме прошлага часу адзіночнага ліку мужчынскага роду назоўнага склону; у сказе з’яўляецца азначэннем.

Патушаны (агні) - форма дзеяслова – дзеепрыметнік; пачатковая форма – патушаны; кароткая форма; залежнага стану, закончанага трывання; ужыты ў форме прошлага часу множнага ліку; у сказе з’яўляецца выуазнікам.

Пісьмовы разбор. Анямелы (пасёлак) – форма дзеяслова – дзеепрыметнік; п. ф. – анямелы; поўн. ф.; незал. ст., зак. тр.; пр. ч., адз. л., м. р., Н. скл.; азначэнне.

Патушаны (агні) - форма дзеяслова – дзеепрыметнік; п. ф. – патушаны; каротк. ф.; зал. ст., зак. тр.; пр. ч., мн. л.; выказнік.

План для напісання водгуку

развернуть
  1. Уступныя развагі на тэму твора.
  2. Якія аўтары пісалі на гэту тэму.
  3. Асоба аўтара, яго іншыя творы на гэту тэму.
  4. Эмоцыі, пачуцці, якія выклікаў твор.
  5. Жанр і від твора.
  6. Праблема або некалькі праблем, якія ўздымае аўтар.
  7. Ідэя твора.
  8. Аўтарская пазіцыя.
  9. Сродкі мастацкай выразнасці, прыёмы, іх прызначэнне.
  10. Кампазіцыя, яе роля ў раскрыцці задумы ці ідэі.
  11. Вывады пра твор, яго адметнасць.
  12. Значэнне ці месца твора ў беларускай літаратуры.
свернуть