Стартаваў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

18.04.2022

18 красавіка стартаваў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Вучні азнаёміліся з планам мерапрыемстваў, а вучні 5-6 класаў паўдзельнічалі ў лінгвістычным турніры "Падарожжа па краіне Мовазнавіі". Павандраваўшы па неабсяжнай краіне Мовазнавіі, вучні паглыбілі веды па раздзелах мовы, развівалі лагічнае і творчае мысленне, калектыўна шукалі адказы, спазнавалі скарбы і таямніцы беларускай мовы.