Распрацоўкі

Я ВЕДАЮ

развернуть

Я ВЕДАЮ

(інтэлектуальная гульня для вучняў 5 – 9 класаў)

Мэта: пашырыць веды вучняў па беларускай мове і літаратуры; стварыць умовы для іх пазнавальнай дзейнасці; развіваць вобразнае і аналітычнае мысленне, лідарскія якасці ўдзельнікаў інтэлектуальнага спаборніцтва.

Умовы гульні: аналаг тэлевізійнай версіі на “Беларусь 1”.

Ход мерапрыемства

І тур

Умовы тура. Удзельнікам прапануецца 12 пытанняў з варыянтамі адказаў “так / не”. Выбар робіццца за сем секунд. Кожны правільны адказ прыносіць удзельніку адзін бал.

  1. Ці згодны вы з тым, што адзіны прыжыццёвы зборнік М.Багдановіча мае назву “Вянок”. (Так.)
  2. Ці праўда, што Я.Колас нарадзіўся ў сям’і настаўніка? (Не.)
  3. Ці можа інфінітыў быць любым членам сказа? (Так.)
  4. Ці праўда, што паэму “Новая зямля” Я.Колас пачаў пісаць у астрозе? (Так.)
  5. Ці праўда, што апавяданне “Цюцік” напісаў Я.Брыль? (Так.)
  6. Ці праўда, што апошняе развітальнае пісьмо К.Каліноўскага мае назву “Пісьмо з палону?” (Не.)
  7. Ці праўда, што Я.Купалу першаму нададзена званне народнага паэта Беларусі? (Так.)
  8. Ці праўда, што псеўданім Якуб Колас належыць Канстанціну Міхайлавічу Міцкевічу? (Так.)
  9. Ці дакладна, што верлібр – гэта верш, які складаецца з 14 радкоў? (Не.)
  10. Ці праўда, што Р.Барадулін быў намінантам на атрыманне Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры? (Так.)
  11. Ці згодны вы з тым, што івасі жаночага роду? (Іак.)
  12. Ці правільна, што аповесць В.Быкава “Знак бяды” адзначана Дзяржаўнай прэміяй СССР? (Не. Ленінскай прэміяй.)

Журы падлічвае балы. У другі тур пераходзяць восем удзельнікаў з найбольшай колькасцю балаў.Музычна паўза.

ІІ тур

Умовы тура. Задаюцца пытанні з трыма варыянтамі адказаў, з якіх толькі адзін правільны. Выбар робіцца за дзесяць секунд. Кожны правільны адказ прыносіць удзельніку два балы.

 

  1. Колькі кніг Бібліі выдаў Францыск Скарына?
  • 21; 2) 22;      3) 23.

Адказ: 3.

  1. Растлумачце значэнне фразеалагізма “стаць на ногі”.
  • Выздаравець; 2) падняцца;  3) палепшыць, умацаваць сваё матэрыяльнае становішча.

Адказ: 3.

  1. У якім горадзе ўстаноўлены помнік літары “Ў”?
  • Полацк; 2) Віцебск;  4) Мінск.

Адказ: 1.

  1. Гаспадарчая пабудова для працяглага захоўвання і апрацоўкі неабмалочанай збажыны.
  • Гумно; 2) калешня;  3) альтанка.

Адказ: 1.

  1. Пра якога беларускага пісьменніка наступныя радкі з верша Рыгора Семашкевіча: “На ўсю Беларусь мільён пракурораў − // І толькі адзін, толькі ён адвакат”?
  • В.Дунін-Марцінкевіч; 2) М.Багдановіч; 3) Ф.Багушэвіч.

Адказ: 3.

  1. Якое слова лішняе ў лексіка-семантычнай групе?
  • Эскулап; 2) Бахус;  3) Апалон.

Адказ: 3. Апалон – грэчаскі бог, астатнія – рымскія.

  1. Падбярыце сінонім да перыфразы “ смычок зубаты”.
  • Серп; 2) каса;  3) піла.

Адказ: 1.

  1. Які з гарадоў Беларусі лічыцца самым старажытным?
  • Полацк; 2) Тураў;  3) Мінск.

Адказ: 1.

  1. У якім горадзе нарадзіўся У.Караткевіч?
  • Глыбокае; 2) Орша;  3) Лепель.

Адказ: 2.

  1. Які знак прыпынку лішні?
  • Кропка; 2) двукроп’е;  3) шматкроп’е.

Адказ: 2.

Журы падлічвае балы. У трэці тур пераходзяць чацвёра ўдзельнікаў з найбольшай колькасцю балаў.Музычна паўза.

ІІІ тур

Умовы тура. Права адказу даецца самаму хуткаму. Калі той памыляецца, права пераходзіць да іншага і г.д. Кожны правільны адказ прыносіць удзельніку адзін бал.

  1. Вершаваны двухскладовы памер вершаскладання з націскам на першым складзе. (Харэй.)
  2. Беларускі адпаведнік да словазлучэння книжный магазин.(Кнігарня.)
  3. 60 адзінак чаго-небудзь. (Капа.)
  4. Зорка, якая хутка падае, яна нагадвае светлы росчырк у начным небе. (Знічка.)
  5. Хата лесніка, якая ставілася на ўскрайку лесу. (Леснічоўка.)
  6. Назавіце беларускі адпаведнік да слова “ресницы”. (Вейкі.)
  7. Да якога разраду адносіцца займеннік мяне? (Асабовы.)
  8. Трапнае народнае выслоўе, у якім прадказваецца пэўны вынік, пацверджаны шматвяковым народным вопытам. (Прыкмета.)
  9. Назавіце аўтара вядомых радкоў: “Здароў, марозны, звонкі вечар!” (М.Багдановіч.)
  10. Што ў скрыні? Сядзіць Пархом на кані вярхом; сам непісьменны, а чытаць дапамагае. (Акуляры.)

Журы падлічвае балы. У чацвёрты тур пераходзяць двое ўдзельнікаў з найбольшай колькасцю балаў. Музычна паўза.

ІV тур

Умовы тура. Лідар трэцяга тура выбірае катэгорыю. Калі адказвае правільна, яму залічваецца 4 балы; калі няправільна, адказвае другі ўдзельнік, якому залічваецца два балы.

 

Пісьменнікі

 

Мастацкія

тропы

 

 

Перыфраза

 

 

Часціны мовы

 

Фанетыка

 

Загадкі

 

Жанры

 

 

Святы

 

 

Стопы

 

Лексіка

 

Псеўданімы

 

Вырабы

 

  1. Пісьменнікі. Назавіце аўтара аповесці “Жураўліны крык”. (В.Быкаў.)
  2. Мастацкія тропы. Мастацкае азначэнне. (Эпітэт.)
  3. Перыфраза. Лёгкія планеты. (Лясы.)
  4. Часціны мовы. Якімі лічэбнікамі называюцца лічбы “тысяча тысяч”, “тысяча мільёнаў”? (Мільён, мільярд.)
  5. Фанетыка. Санорны гук, які не мае пары па цвёрдасці? (Й.)
  6. Загадкі. Ляцяць пт ушкі без крыл, садзяцца – без ног? (Сняжынкі.)
  7. Жанры. Лірычны верш, прасякнуты сумным настроем. (Элегія.)
  8. Святы. Як называецца свята ўшанавання продкаў? (Радаўніца.)
  9. Стопы. Трохскладовая стапа з націскам на першым складзе. (Дактыль.)
  10. Лексіка. Невялікая шкляная пасудзіна на ножцы. (Кілішак.)
  11. Псеўданімы. Гаўрыла з Полацка, Цётка. (Алаіза Пашкевіч.)
  12. Вырабы. Выраб корпуснай мэблі з адкідной ці здымнай верхняй накрыўкай. (Куфар.)

Журы ўзнагароджвае пераможцу.

 

Я ВЕДАЮ

І тур

Даць адказ словам “так ці не”.

  1. Ці згодны вы з тым, што адзіны прыжыццёвы зборнік М.Багдановіча мае назву “Вянок”.
  2. Ці праўда, што Я.Колас нарадзіўся ў сям’і настаўніка?
  3. Ці можа інфінітыў быць любым членам сказа?
  4. Ці праўда, што паэму “Новая зямля” Я.Колас пачаў пісаць у астрозе?
  5. Ці праўда, што апавяданне “Цюцік” напісаў Я.Брыль?
  6. Ці праўда, што апошняе развітальнае пісьмо К.Каліноўскага мае назву “Пісьмо з палону?”
  7. Ці праўда, што Я.Купалу першаму нададзена званне народнага паэта Беларусі?
  8. Ці праўда, што псеўданім Якуб Колас належыць Канстанціну Міхайлавічу Міцкевічу?
  9. Ці дакладна, што верлібр – гэта верш, які складаецца з 14 радкоў?
  10. Ці праўда, што Р.Барадулін быў намінантам на атрыманне Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры?
  11. Ці згодны вы з тым, што івасі жаночага роду?
  12. Ці правільна, што аповесць В.Быкава “Знак бяды” адзначана Дзяржаўнай прэміяй СССР?

ІІ тур

 

Выбраць адзін варыянт з адказаў.

 

  1. Колькі кніг Бібліі выдаў Францыск Скарына?
  • 21; 2) 22;      3) 23.
  1. Растлумачце значэнне фразеалагізма “стаць на ногі”.
  • Выздаравець; 2) падняцца;  3) палепшыць, умацаваць сваё матэрыяльнае становішча.
  1. У якім горадзе ўстаноўлены помнік літары “Ў”?
  • Полацк; 2) Віцебск;  4) Мінск.
  1. Гаспадарчая пабудова для працяглага захоўвання і апрацоўкі неабмалочанай збажыны.
  • Гумно; 2) калешня;  3) альтанка.
  1. Пра якога беларускага пісьменніка наступныя радкі з верша Рыгора Семашкевіча: “На ўсю Беларусь мільён пракурораў − // І толькі адзін, толькі ён адвакат”?
  • В.Дунін-Марцінкевіч; 2) М.Багдановіч; 3) Ф.Багушэвіч.
  1. Якое слова лішняе ў лексіка-семантычнай групе?
  • Эскулап; 2) Бахус;  3) Апалон.

 

  1. Падбярыце сінонім да перыфразы “ смычок зубаты”.
  • Серп; 2) каса;  3) піла.
  1. Які з гарадоў Беларусі лічыцца самым старажытным?
  • Полацк; 2) Тураў;  3) Мінск.
  1. У якім горадзе нарадзіўся У.Караткевіч?
  • Глыбокае; 2) Орша;  3) Лепель.
  1. Які знак прыпынку лішні?
  • Кропка; 2) двукроп’е;  3) шматкроп’е.

 

ІІІ тур

 

Упісаць правільны адказ словам.

 

  1. Вершаваны двухскладовы памер вершаскладання з націскам на першым складзе.
  2. Беларускі адпаведнік да словазлучэння книжный магазин.
  3. 60 адзінак чаго-небудзь.
  4. Зорка, якая хутка падае, яна нагадвае светлы росчырк у начным небе.
  5. Хата лесніка, якая ставілася на ўскрайку лесу.
  6. Назавіце беларускі адпаведнік да слова “ресницы”.
  7. Да якога разраду адносіцца займеннік мяне?
  8. Трапнае народнае выслоўе, у якім прадказваецца пэўны вынік, пацверджаны шматвяковым народным вопытам.
  9. Назавіце аўтара вядомых радкоў: “Здароў, марозны, звонкі вечар!”
  10. Што ў скрыні? Сядзіць Пархом на кані вярхом; сам непісьменны, а чытаць дапамагае.
  11. Пісьменнікі. Назавіце аўтара аповесці “Жураўліны крык”.
  12. Мастацкія тропы. Мастацкае азначэнне.
  13. Перыфраза. Лёгкія планеты.
  14. Часціны мовы. Якімі лічэбнікамі называюцца лічбы “тысяча тысяч”, “тысяча мільёнаў”?
  15. Фанетыка. Санорны гук, які не мае пары па цвёрдасці?
  16. Загадкі. Ляцяць пт ушкі без крыл, садзяцца – без ног?
  17. Жанры. Лірычны верш, прасякнуты сумным настроем.
  18. Святы. Як называецца свята ўшанавання продкаў?
  19. Стопы. Трохскладовая стапа з націскам на першым складзе.
  20. Лексіка. Невялікая шкляная пасудзіна на ножцы.
  21. Псеўданімы. Гаўрыла з Полацка, Цётка.
  22. Вырабы. Выраб корпуснай мэблі з адкідной ці здымнай верхняй накрыўкай.

 

 

свернуть

ПАДАРОЖЖА ПА КРАІНЕ “ВУСНАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ”

развернуть

ПАДАРОЖЖА ПА КРАІНЕ

“ВУСНАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ”

( урок у 5 класе)

Мэты: садзейнічаць падагульненню і сістэматызацыі ведаў па тэме “Вусная народная творчасць”; спрыяць развіццю маўлення вучняў, узбагачаць іх слоўнікавы запас; спрыяць выхаванню павагі да народнай спадчыны, пачуцця нацыянальнай годнасці і гонару за свой народ.

Форма: урок-падарожжа.

Тып урока: падагульнення і сістэматызацыі ведаў.

Ход урока

  1. Арганізацыйна - матывацыйны этап. ( Слова настаўніка пра вусную народную творчасць.)
  2. Этап актуалізацыі раней вывучанага (падарожжа па станцыях).

Станцыя пытанняў

  1. Якую іншую назву мае вусная народная творчасць? (Фальклор.)
  2. Якія творы можна аднесці да фальклорных? (Міфы, легенды, паданні, казкі, песні, загадкі, прыказкі, прыкметы і павер’і.)
  3. Хто з’яўляецца аўтарам гэтых твораў? (Народ.)
  4. Што такое казка? (Вуснае мастацкае апавяданне з элементамі выдумкі і фантазіі.)
  5. Што такое прыказка? (Трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам.)
  6. Што такое павер’е? (Народныя выслоўі, у якіх людзі асвятлялі невядомы факт ці з’яву з дапамогай фантазіі.)
  7. Што такое прыкметы? (Трапныя народныя выслоўі, у якіх назіранні і меркаванні пра свет і прыроду грунтуюцца на шматвяковым вопыце нашых продкаў.)
  8. Што такое легенда? (Фальклорнае фантастычнау апавяданне, якое ўспрымаецца як верагоднае, хоць і на пцверджана гістарычнымі фактамі.)

Станцыя казак

Пазнайце казку па эпізодзе.

  1. “ Нічога не ўзяў Іван з сабой: ні грошай, ні хлеба. Толькі ўзяў трэцяе пяро, кій у рукі і ножык-сцізорык, той, якім лучынкі стругаў.”( “Залаты птах”.)
  2. “ – Ну што: адгадалі мае загадкі? – пытаецца пан.

Багаты выйшаў наперад:

  • Ды тут і адгадваць няма чаго.” (“Разумная дачка”.)

Аднавіце кампазіцыю казкі “Залаты птах”.

  •  Аж бачыць – ляціць да яблыні вялікі залаты птах.
  • Прынёс Іван дзве жардзіны сукаватыя, апусціў у ямую
  • Цешыцца бацька з яблыкаў, і сыны цешацца.
  • Бачыць Іван – стаіць на беразе мора залаты палац.
  • Адзін хлопец у мяне за памочніка быў, дык ён і наварыў такіх смачных страў.
  • Пабегла ваўчыха на высокую гару, дастала пляшачку жывой вады.

(1-3, 2-1, 3-2, 4-4, 5-6, 6-5)

Станцыя загадак

Разгадаць загадкі.

  1. Пасярод двара стаіць гара, спераду вілы, ззаду гара. (Карова.)
  2. Не рыба, а плыве, не конь, а ходзіць, не піла, а рэжа. (Бабёр.)
  3. Чоран, 3ы не воран, рагат, ды не бык, шэсць ног без капыт, ляціць – вые, сядзе – зямлю рые. (Жук.)
  4. Брат з братам цераз дарогу жывуць, адзін другога не бачаць. (Вочы.)
  5. Свечак многа гарыць, а ніводнай не патушыць. (Зоркі.)

Прымяркуйце адгадкі да загадак (правядзіце лініі).

Без ног бяжыць, без вачэй глядзіць.                                             Дождж.

Зялёная, а не луг, белая, а не снег.                                                Вада.

Ішоў даўгавяз – у зямлю ўвяз.                                                      Бяроза.

Не хворая, а ўсё стогне.                                                                 Ноч.

Прыйшла чорная карова, усіх людзей пабарола.                         Свіння.

Станцыя фізкультхвілінкі

Бураціна пацягнуўся,

Раз – нагнуўся,

Два – нагнуўся.

Рукі ўбок хлапчук развёў,

Ключык, пэўна, не знайшоў.

Ты на дыбачкі ўставай,

Гэты ключык забірай.

 

Станцыя прыказак

Завяршыце прыказкі, падабраўшы адпаведную канцоўку з падказак.

Пачатак прыказкі

Падказкі

1.Адзін з сошкай…

А. …дзесяць пацее.

2.Адзін сыцее…

Б. …а за грошы шчасця не купіш.

3.Хто людзям не верыць…

В. …той і свайго не мае.

4.Хто ў бядзе не быў…

Г. …а жыць вучыць.

5.Без шчасця не будзе багацця…

Д. …той сабе веры не дасць.

6.Сёння зробіш…

Е. …а справу сёння давядзі.

7.Сон на заўтра адкладзі…

Ё. …той сапраўдных прыяцеляў не мае.

8.Хто не шануе чужога…

Ж. …заўтра як знойдзеш.

9.Старасць слабая на ногі…

З. …а сямёра з ложкай.

 

1 –З, 2 –А, 3 – Д, 4 – Ё, 5 – Б, 6 – Ж, 7 – Е, 8 – В, 9 – Г.

 

Станцыя прыкмет і павер’яў

  1. Сонца ў хмарку садзіцца – … будзе дождж.
  2. Зорная купальская ноч –… на добры ўраджай грыбоў.
  3. Бяроза дае многа соку - … да мокрага лета.
  4. Увечары трашчаць конікі - … на добрае надвор’е.
  5. Сей смела, калі ў садзе …бела.
  6. Ноч без расы … дзень з дажджом.

Станцыя крыжаванкі.

 

 

1

 

2

 

3

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

  1. Плаваць не ўмее, а нырае ў калодзеж. (Вядро.)
  2. Вісіць на дрэве ліловая цукерка. (Сліва.)
  3. Без яго лодка – як птушка без крыла. (Вясло.)
  4. Вясной зелянее, восенню жаўцее. (Дрэва.)
  5. Кантрольна-рэфлексійны этап.
  6. Дамашняе заданне.
  7. Намаляваць любімага героя казкі.
  8. Падабраць і запісаць некалькі прыказак пра гультайства і ляноту.
  9. Скласці казку.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

свернуть

ГУЛЬНЯ “ГАВОРЫМ ПА-БЕЛАРУСКУ” ДЛЯ ВУЧНЯЎ 5-9 КЛАСАЎ

развернуть

ГУЛЬНЯ “ГАВОРЫМ ПА-БЕЛАРУСКУ” ДЛЯ ВУЧНЯЎ 5-9 КЛАСАЎ

Мэта: выхоўваць у вучняў патрыятычную самасвядомасць і грамадзянскую культуру, павагу і пачуццё любові да роднай мовы, ствараць умовы для творчай і сацыяльнай самарэалізацыі кожнага з дзяцей.

Задачы: фарміраваць уяўленне пра духоўныя каштоўнасці і іх ролю ў жыцці чалавека; развіццё моўнай чуйнасці, цікавасці да вывучэння беларускай мовы; выяўленне і падтрымка творчага патэнцыялу кожнага вучня.

Ход мерапрыемства

Першы вядучы.

Прывітанне вам, гульцы –                              

І дзяўчаты, і хлапцы.

Гледачоў усіх вітаю,

Добра бавіць час жадаю.

Вам, гульцы, пабольш адказаў,

Ды парупцеся ўсе разам!

І, як песня жаўрукова,

Будзе вечнай наша мова.

Другі вядучы. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Першы вядучы. Вельмі важна шанаваць і вывучаць мову свайг1 народа. Сёння ў нас ёсць магчымасць паглыбіць уласныя веды, падвысіць моўны ўзровень. Прапануем гэта зрабіць у час гульні “Гаворым па-беларуску”.

Раўнд І. Гульня з гледачамі.

Назавіце словы-назоўнікі на літару Л. Перамагае той, хто назаве апошняе слова.

Раўнд ІІ. Інтэлектуальная азбука.

Неабходна прыгадаць прадмет або з’яву на кожную літару алфавіта. Перамагае той, хто першы назаве слова на літару я.

Другі вядучы.

Ад дзядоў і прашчураў засталася спадчына,

Як сівой гісторыі сляды,

Слых, пачуцці лашчыла мова наша матчына

І жыла. І будзе жыць заўжды.

І Скарыны слыннага, і Купалы ўдумнага

Словы – залатыя каласы,

Словы векапомныя, вабныя, чароўныя –

Гэта нашай праўды галасы.

Ад дзядоў і прашчураў засталася спадчына…

Мова беларуская жыве,

Нібы сонца яснае, вечна непагаснае

Ў неабсяжнай неба сіняве. (А.Дзеружынскі “Спадчына”)

 

Раўнд ІІІ. Перакладчык.

Перакласці словы і словазлучэнні на беларускую мову.

Овощи, пища, жареный картофель, оладьи из картофеля; дайте, пожалуйста, ломтик хлеба; всегда желайте приятного аппетита; лакомство, карандаш, варёное яйцо, вкусный завтрак, черника, ежевика, клюква.

Адказы: агародніна, ежа, смажаная бульба, дранікі, дайце, калі ласка, скібачку хлеба, заўсёды жадайце прыемнага апетыту (смачна есці), ласунак, аловак, варанае яйка, смачны сняданак, чарніцы, ажыны, журавіны.

Першы вядучы.

Ты расы самай чыстай чысцей,

Ты крыніц самых звонкіх званчэй,

Наша простае, шчырае слова –

Беларуская родная мова.

Нізашто лепш не скажаш ніколі,

Лепш не выкажашрадасці, болю

У адзіным, адным толькі слове,

Як на мове сваёй, любай мове.  (А.Дзеружынскі “Беларуская мова”)

 

Раўнд ІY.Тлумачальнік.

Аметыст:

  • Чалавек, які займаецца вывучэннем камянёў.
  • Каштоўны камень фіялетавага колеру.+
  • Старадаўняя трохкапеечная манета.

Аплік:

  • Кручок для зашпільвання вопраткі.+
  • Надзейная апора, абарона.
  • Крайняя, з аднаго боку выпуклая дошка.

Буклі:

  • Муць, асадак у вадкасці.
  • Трос, на якім адно судна цягне другое.
  • Завітыя кольцамі валасы, локаны.+

Бурун:

  • Цвёрдая празрыстая смала жоўтага колеру.
  • Пеністая хваля.+
  • Пупышка кветкі.

Грабар:

  • Землякоп.+
  • Ніжняя частка доменнай печы.
  • Музычны апарат.

Гарбар:

  • Кош для пасажыраў паветранага шара.
  • Крук, зачэп у багры.
  • Спецыяліст, які вырабляе шкуры.+

 

Другі вядучы.

Я – беларус, і мову гэту

Да скону дзён мне берагчы.

У ёй жа для пазнання свету

Усе патрэбныя ключы.

Як лёгкім кісларод, заўсёды

Яна патрэбная так мне.

У ёй залог маёй свабоды,

З чаго і радасць удвайне. ( А.Нафрановіч.)

 

Раўнд Y. Грані слова.

Растлумачыць значэнне фразеалагізма.

У адзін міг – вельмі хутка.

Пускаць пыл у вочы – падманваць.

Кляваць носам – драмаць.

Губы надзьмуць – пакрыўдзіцца.

Зарубіць на носе - запомніць.

Рабіць выгляд – прыкідвацца.

Разводзіць рукамі – здзіўляцца.

Душа ў душу – дружна.

Ні свет ні зара – рана.

Пусціць у ход – прымяніць.

За дзедам шведам – вельмі даўно.

Гады ў рады – рэдка.

Як мокрае гарыць – марудна.

Кінуць слова – загаварыць.

Раўнд YІ. Паэтычны радок.

Прадоўжыць радкі, назваць аўтара і твор.

Каб любіць Беларусь нашу мілую,

Трэба ў розных краях пабываць.

Разумею цяпер, чаму з выраю…    (А.Ставер. “Жураўлі на Палессе ляцяць”)

Было ў салдата два полі,

Поле, дзе кветкі ірваў,

Бегаў з сябрамі на волі,

І поле, дзе ён ваяваў.(А.Вярцінскі. “Два полі”)

 

Першы вядучы.

Прад табой – старонкі кніг

З мілым, любым, родным словам,

Так бруіцца наша мова –

Мова прадзедаў тваіх.

Кніга ж – мудрасці глыток,

Палюбі яе спачатку,

І засвоіш ты, дзіцятка,

Што яна – да ведаў крок. (К.Жук)

 

Другі вядучы. Хацелася б, каб наша слова жыло шмат стагоддзяў, радавала сваёй мілагучнасцю і прыгажосцю новыя пакаленні. Няхай льецца беларуская мова з радыё, тэлеэкранаў, упрыгожвае старонкі газет і кніг, гучыць на вуліцах і ў розных установах.

Першы вядучы.  Ведайце, што найлепшы ваш твар, вопратка ваша, душа ваша – родная мова. Гаварыце па-беларуску, бо заўтра  наша мова вам, вашым дзецям і ўнукам стане неабходнай. Размаўляйце па-нашаму, каб людзі бачылі вашу вернасць сваёй мове. Размаўляйце з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах – іншыя захочуць адказаць вам тым жа.

Другі вядучы. І не саромцеся недасканалай гаворкі. Мова- жывая тканка, прырастае там, дзе крынічыць людское жаданне. Ведайце: учора вы яшчэ не гаварылі па-беларуску, сёння размаўляеце на “трасянцы”, а заўтра будзеце гаварыць на чыстай літаратурнай мове. Гаварыце па-беларуску самі і разам з намі.

Падвядзенне вынікаў гульні.

 

 

свернуть

Аркадзь Куляшоў. Жыццёвы і творчы шлях паэта.

развернуть

ПЛАН-КАНСПЕКТ УРОКА

Дата ____________ Клас _______

СТРУКТУРА ЎРОКА

Тэма: Аркадзь Куляшоў. Жыццёвы і творчы шлях паэта.

Тып: урок вывучэння новага матэрыялу.

Мэта: пазнаёміць з асноўнымі фактамі жыццёвага і творчага шляху А.Куляшова.

ЗАДАЧЫ ЎРОКА

  1. Адукацыйная: фарміраваць уменне аналізаваць факты і даваць ім абгрунтаваную ацэнку.
  2. Развіваючая: развіваць інтэлектуальна-пазнавальныя здольнасці вучняў, самастойнасць думкі, маўленне вучняў, іх камунікатыўныя навыкі, уменне аналізаваць і супастаўляць факты.
  3. Выхаваўчая: выхоўваць пачуцці грамадзянскасці, патрыятызму, адказнасці за свае ўчынкі, лёс Радзімы і яе будучыню.

Абсталяванне: партрэт А.Куляшова; выстава яго кніг; вучэбны дапаможнік па беларускай літаратуры для 10 класа (2016); прэзентацыя “Дарогамі А.Куляшова”; запіс песень “Алеся” і “Балада пра маці” ў выкананні ВІА “Песняры”.

Эпіграф: …Я ўпарты, не кіну пачатае справы,

                  Каменне крышу,

                  Разграбаю пяскі,

                  Пад кпіны аматараў лёгкае славы

                  Капаю рэчышча ўласнай ракі.

                               А.Куляшоў “Мая Бесядзь”.

ХОД УРОКА

  1. Арганізацыйны момант.
  2. Актуалізацыя ведаў і пастаноўка мэты дзейнасці.

     Гучыць песня “Алеся” ў выкананні ВІА “Песняры”.

Настаўнік. Аркадзь Куляшоў – адзін з класікаў беларускай літаратуры. Творчасцю паэта захаплялася і захапляецца не адно пакаленне чытачоў не толькі ў Беларусі. Яго таленту здзіўляліся рускія і ўкраінцы, палякі і балгары. Паэзія А.Куляшова ўзнёслая і вобразная, філасофская і інтэлектуальная. Лірычны герой паэта цікавіцца жыццём ва ўсіх яго праявах і цяжкасцях.

Сёння на ўроку, пазнаёміўшыся з асноўнымі фактамі жыццёвага шляху А.Куляшова, мы павінны даць адказ на наступныя пытанні: што найбольш паўплывала на фарміраванне будучага паэта; як час і акружэнне юнака адбіліся на яго паэзіі; чым адметныя ваенныя гады ў жыцці і творчасці А.Куляшова; чым займаецца паэт пасля вайны.

  1. 3. Вывучэнне новага матэрыялу. На фоне дэманстрацыі прэзентацыі “Дарогамі Аркадзя Куляшова” вучні запаўняюць табліцу “Асноўныя этапы жыцця і творчасці А.Куляшова” (дадатак №1).
  2. Замацаванне новага матэрыялу.

Настаўнік. Пасля прагляду прэзентацыі ў вашай табліцы засталіся так званыя “белыя плямы”. Зараз вы самастойна папрацуеце з падручнікам і іх ліквідуеце. (Самастойная праца з вучэбным дапаможнікам па беларускай літаратуры для 10 класа (2016), с.136-139).

  1. Фізкультхвілінка.

Настаўнік. А цяпер мы з вамі крыху адпачнём. Сядзьце як вам зручней, закрыйце вочы і проста паслухайце запіс песні “Балада пра маці” ў выкананні ансамбля “Песняры”. (Пасля праслухоўвання вучні дзеляцца сваімі ўражаннямі.)

  1. Абагульненне і сістэматызацыя.

 Настаўнік. На працягу ўрока мы з вамі пазнаёміліся з асноўнымі фактамі жыццёвага і творчага шляху А.Куляшова, асэнсавалі творчую спадчыну паэта, самастойна папрацавалі. Вынік вашай работы – табліца, карыстаючыся якой мы яшчэ раз пройдземся жыццёвымі дарогамі паэта. (Клас дзеліцца на групы, кожная атрымлівае тэму выступлення: даваеннае жыццё А.Куляшова; гады вайны; пасляваенны перыяд. Выступленні заслухоўваюцца, дапаўняюцца па неабходнасці.)

  1. Выхадны кантроль (выкананне тэставага задання). (Вучні выконваюць тэставае заданне. Дадатак №2. Суадносяць свае адказы з правільным варыянтам, запісаным на дошцы.)
  2. Падвядзенне вынікаў урока.

Настаўнік. Аркадзь Куляшоў – чалавек, на лёс якога выпала шмат цяжкіх выпрабаванняў. Ён з’яўляецца гонарам і славай айчыннай літратуры. Колькі б не прайшло гадоў, з імем Аркадзя Куляшова заўсёды будзе паўставаць вобраз паэта магутнай велічыні. І гэта магутнасць увасобілася ў любові да роднай зямлі, да роднага краю, у светлым лірызме, у стойкасці асобы, смеласці публіцыста, неўтаймаванасці жыццялюба, таленавітасці перакладчыка. Яго імя і творчасць прайшлі выпрабаванні часам, вайной і набылі неўміручасць.

  1. Рэфлексія.

Настаўнік. Каб даведацца, з якім настроем і пачуццямі, з якімі ведамі вы пакідаеце сёння ўрок, прапаную прадоўжыць і закончыць думку (на выбар):

         Я зразумеў, што Аркадзь Куляшоў…

         Мяне зацікавіла асоба Аркадзя Куляшова, бо…

         Я думаю, што Аркадзь Куляшоў…

         Самым цікавым для мяне на ўроку было…

  1. Выстаўленне і каменціраванне адзнак, дамашняе заданне.

Вывучыць верш “Мая Бесядзь” на памяць.

 

Настаўніца: Грачушнік Ірына Мікалаеўна.

 

Дадатак №1

Жыццёвы і творчы шлях Аркадзя Куляшова

Дапоўніць табліцу “Асноўныя этапы жыцця і творчасці А.Куляшова”

Падзея

Месца дзеяння

Час

Нараджэнне Аркадзя Куляшова

 

 

 

 

Клімавіцкая раённая газета “Наш працаўнік”

1926г.

Заканчвае сямігодку

 

в. Самстэвічы

 

 

Мсціслаўскі педтэхнікум

1926-1931 гады

Паступае на вучобу на літаратурны факультэт

 

 

 

Піша паэму “Хлопцы апошняй вайны”

 

г.Мінск

 

 

газета “Знамя Советов”

 

Працуе ў Беларускім штабе партызанскага руху

 

 

 

 

 

1946г.

 

 

 

1949г.

 

Працуе начальнікам сцэнарнага аддзела, а потым галоўным рэдактарам

 

 

 

г.Мінск

1967г.

 

Піша паэму “Цунамі”

 

 

 

 

 

 

1970-1975 гады

Адзначаны Дзяржаўнай прэміяй БССР імя Янкі Купалы

перакладчыцкая праца

 

 

Нясвіжскі санаторны замак

4 лютага 1978 года

 

 

 

Дадатак №2

 

ТЭСТАВАЕ ЗАДАННЕ ПА ТВОРЧАСЦІ АРКАДЗЯ КУЛЯШОВА

  1. Аркадзь Куляшоў нарадзіўсяў у:

А) Саматэвічах;           б) Акінчыцах;                    в) Цімкавічах.

  1. Маці яго была:

 а) урачом;                   б) настаўніцай;                 в) аптэкарам.

  1. Адзін з вершаў паэта называецца:

 а) “Герой”;                  б) “Мая Бесядзь”;                       в) “Песня кулікоў”.

  1. Аркадзь Куляшоў у 1928 – 1930 гг. вучыўся ў:

А) Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі;

Б) Мсціслаўскім педагагічным тэхнікуме;

В) Ніжагародскай мужчынскай гімназіі.

  1. Які твор паэта напісаны на аснове рэальных падзей?

      А) “Ліст з палону”;   

      б) “Балада аб чатырох заложніках”;

      в) паэма “Цунамі”.

  1. Хто даў высокую ацэнку паэме Аркадзя Куляшова “Сцяг брыгады”?

      А) Аляксандр Твардоўскі;

      Б) Аляксей Суркоў;

      В) Канстанцін Сіманаў.

  1. Назавіце любімую гульню Аркадзя Куляшова.

      А) лато;                                     б) шахматы;                                  в) шашкі.

8) У якой паэме паэт расказаў пра выдатнага кіраўніка нацыянальна-вызваленчага руху ў 1863 г. Кастуся Каліноўскага?

      А) “Хамуціус”;                        б)“Далёка да акіяна”;                в) “Варшаўскі шлях”.

  1. Назавіце першы зборнік Аркадзя Куляшова.

      А) “Росквіт зямлі”;                б) “Сасна і бяроза”;                    в) “Далёка да акіяна”.

  1. Аркадзь Куляшоў нарадзіўсяў у:

      А) 1914 г.;                                б) 1916 г.;                                       в) 1918 г.

  1. Хто натхніў паэта на напісанне неўміручага шэдэўра – верша “Бывай”?

      А) Ганна Какуева;                  б) Алеся Карыткіна;                    в) Ганна Керн.

  1. Які ансамбль выконвае песню “Алеся”?

      А) “Сябры”;                             б) “Верасы”;                                  в) “Песняры”.

  1. Як звалі жонку Аркадзя Куляшова?

      А) Валянціна Куляшова;     б)Кацярына Ратабыльская;     в) Ксенія Вечар.

  1. У 1946г. Аркадзь Куляшоў становіцца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР за паэму:

      А) “Варшаўскі шлях”;           б) “Сцяг брыгады”;                    в) “Дом №24”.

  1. Размясціце па чарговасці выхаду ў свет зборнікі паэта:

      А) “Хуткасць”;                         б) “Новая кніга”;                          в) “Сасна і бяроза”.

  1. Пісаць вершы Аркадзь Куляшоў пачаў:

    А) з 7 гадоў;                              б) з 12 гадоў;                                в) з 14 гадоў.

  1. Гады жыцця Аркадзя Куляшова:

   А) 1914  - 1975 гг.;                   б) 1912 – 1995 гг.;                                  в) 1914 – 1978 гг.

  1. Калі і дзе быў надрукаваны першы верш паэта?

   А) 1930 г., газета “Савецкая Беларусь”;

   Б) 1926 г., газета “Наш працаўнік”;

   В) 1928 г., газета “Северо-Западный край”.

  1. Як ён называецца?

   А) “Мужык”;                              б) “Ты мой брат”;                                    в) “Наш родны край”.

  1. З якой газетай супрацоўнічаў паэт у гады Вялікай Айчыннай вайны?

   А) “Наша доля”;                                   б) “Савецкая Беларусь”;           в) “Знамя Советов”.

  1. З якога верша ўзяты наступныя радкі?

            Ёсць пад стараю Русаю

                                               руская вёска Лажыны.

            Там, нібы ў Беларусі,

                                               І вербы растуць, і рабіны.

   А) “Над брацкай магілай”;

   Б) “Пад восеньскім небам”;

   В) “Я хаце абавязаны прапіскаю…”.

  1. Хто напісаў музыку да песні “Алеся”?

   А) Ігар Лучанок;                                   б) Уладзімір Мулявін;               в) Аляксандр Ціхановіч.

  1. Пра лёс інвалідаў Першай сусветнай вайны Аркадзь Куляшоў расказаў у паэме:

   А) “Цунамі”;                               б) “Крыўда”;                                 в) “Гоман”.

  1. Аўтарам якіх радкоў з’яўляецца Аркадзь Куляшоў:

   А) Мне мудрасці кніжнай не даў Бог пазнаці,

        Мой бацька не мог даць раскошаў такіх –

        Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці

        І дум беларускіх без школы і кніг.

Б) Гадзіннік мой – не сонца, што ў зеніце,

     Гадзіннік мой – не сэрца, што ў грудзях.

     Сваім дакладным часам на арбіце

     Сама зямля мой вымярае шлях…

            В) І пакуль дыхае планета,

                 Не вынішчаецца датла

                 Душа народа і паэта

                 У шуме жытняга святла.

Адказы: 1-а; 2-б; 3-б; 4-б; 5-б; 6-а; 7-б; 8-а; 9-а; 10-а; 11-б; 12-в; 13-в; 14-б; 15-б,в,а; 16-б; 17-в; 18-б; 19-в; 20-в; 21-а;22-а; 23-б; 24-б.

 

 

 

свернуть